Пісьменнікі зладзілі “рыбны дзень” у суботу

Зьмешчана Апр 26, 2009 ў Медиа о проекте | Пакуль каментаў няма

Беларускія пісьменнікі і перфарматары — магутная сіла, якая знаходзіцца ў бясконцай выпрацоўцы новых паглядаў на старыя з’явы. Нядаўна на вочы пісьменнікам трапілася старая мінская крама “Рыба”, размешчаная на вуліцы Карла Маркса. Пісьменнікі прыгледзеліся — з-за кута пагрозліва вызірае новы рыбны шоп з добрымі лядоўнямі і заморскімі гатункамі прадуктаў. Прыслухаліся — па горадзе ходзяць чуткі пра запланаванае пераўтварэнне “Рыбы” ў італійскую піцэрыю. У магчымай перспектыве знікнення таннай рыбнай крамы беларускія літаратары ўгледзелі магчымасць страціць традыцыйнае дэмакратычнае месца для сяброўскіх тусовак, таннай выпіўкі і плённых размоў.
Чытаць далей…

25 красавіка - Рыбны дзень

Зьмешчана марта 31, 2009 ў Новости | Пакуль каментаў няма

25 красавіка 2009 года а 18 гадзіне ў Палацы мастацтваў (Менск, Казлова, 3) пройдзе акцыя «РЫБНЫ ДЗЕНЬ». У рамках якой адбудзецца прэзентацыя новага нумара часопіса “Тэксты”, прысвечанага марской тэматыцы i краме «Рыба». Чытаць далей…