Зьмешчана Апр 26, 2009 ў Медиа о проекте |
Вечарам 25 красавіка у мінскім Палацы мастацтва адбылася творчая акцыя “Рыбны дзень” у абарону культавай сталічнай крамы “Рыба”. У яе межах прайшла прэзентацыя новага нумара часопіса “Тэксты”. Літаратурна-мастацкі праект “Тэксты” — гэта прастора вольнай думкі, тут ідзе сутыкненне футурыстычных ідэяў, наватарства і традыцыі. Чарговы, 12-ы, нумар часопіса прысвечаны марской тэматыцы i краме “Рыба” па вуліцы Карла Маркса. Пагалоска аб закрыцці гэтай крамы выклікала ў творчых колах абурэнне, вынікам якога і сталі выхад новага нумара “Тэкстаў” і яго прэзентацыя. У праекце ўзялі ўдзел больш за трыццаць аўтараў. Чытаць далей…
Зьмешчана Апр 23, 2009 ў Медиа о проекте |
Акцыя «Рыбны дзень» пройдзе 25 красавіка 2009 года а 18 гадзіне ў Палацы мастацтваў (Менск, Казлова, 3) . Падчас яе адбудзецца прэзентацыя новага нумару часопіса “Тэксты”, прысвечанага марской тэматыцы i краме «Рыба» . Чытаць далей…
Зьмешчана Апр 22, 2009 ў Медиа о проекте |
У межах акцыі «Рыбны дзень» адбудзецца прэзэнтацыя новага нумара часопіса «Тэксты», прысьвечанага марской тэматыцы й краме «Рыба». Літаратурна-мастацкі праект «Тэксты» — гэта прастора вольнай думкі. Тут ідзе сутыкненьне футурыстычных ідэяў, наватарства і традыцыі. Непрадузяты аналіз літаратурнага працэсу й выкрыцьцё штучнаўтвораных мітаў. Іронія, сарказм, эпатаж, інсынуацыя — элемэнты вялікай філязофскай мазаікі. «Тэксты» — гэта прыемнае чытво для інтэлектуалаў. Чытаць далей…
Зьмешчана марта 31, 2009 ў Новости |
25 красавіка 2009 года а 18 гадзіне ў Палацы мастацтваў (Менск, Казлова, 3) пройдзе акцыя «РЫБНЫ ДЗЕНЬ». У рамках якой адбудзецца прэзентацыя новага нумара часопіса “Тэксты”, прысвечанага марской тэматыцы i краме «Рыба». Чытаць далей…