У Мінску адбылася творчая акцыя “Рыбны дзень” у абарону культавай сталічнай крамы
Зьмешчана Апр 26, 2009 ў Медиа о проекте | 1 каментВечарам 25 красавіка у мінскім Палацы мастацтва адбылася творчая акцыя “Рыбны дзень” у абарону культавай сталічнай крамы “Рыба”. У яе межах прайшла прэзентацыя новага нумара часопіса “Тэксты”. Літаратурна-мастацкі праект “Тэксты” — гэта прастора вольнай думкі, тут ідзе сутыкненне футурыстычных ідэяў, наватарства і традыцыі. Чарговы, 12-ы, нумар часопіса прысвечаны марской тэматыцы i краме “Рыба” па вуліцы Карла Маркса. Пагалоска аб закрыцці гэтай крамы выклікала ў творчых колах абурэнне, вынікам якога і сталі выхад новага нумара “Тэкстаў” і яго прэзентацыя. У праекце ўзялі ўдзел больш за трыццаць аўтараў. Чытаць далей…