Зьмешчана Апр 30, 2009 ў Медиа о проекте |
Ужо не першы месяц ходзяць чуткі пра пераўтварэнне старой мінскай крамы “Рыба” на вуліцы Карла Маркса ў італьянскую піцэрыю. Днямі ў Палацы мастацтваў беларускія пісьменнікі правялі акцыю “Рыбны дзень”, прысвечаную абароне гэтай самай крамы, дзе, як высветлілася, часцяком сустракаюцца дзеячы культуры.
Чытаць далей…
Зьмешчана Апр 26, 2009 ў Медиа о проекте |
Вечарам 25 красавіка у мінскім Палацы мастацтва адбылася творчая акцыя “Рыбны дзень” у абарону культавай сталічнай крамы “Рыба”. У яе межах прайшла прэзентацыя новага нумара часопіса “Тэксты”. Літаратурна-мастацкі праект “Тэксты” — гэта прастора вольнай думкі, тут ідзе сутыкненне футурыстычных ідэяў, наватарства і традыцыі. Чарговы, 12-ы, нумар часопіса прысвечаны марской тэматыцы i краме “Рыба” па вуліцы Карла Маркса. Пагалоска аб закрыцці гэтай крамы выклікала ў творчых колах абурэнне, вынікам якога і сталі выхад новага нумара “Тэкстаў” і яго прэзентацыя. У праекце ўзялі ўдзел больш за трыццаць аўтараў. Чытаць далей…
Зьмешчана Апр 26, 2009 ў Медиа о проекте |
Беларускія пісьменнікі і перфарматары — магутная сіла, якая знаходзіцца ў бясконцай выпрацоўцы новых паглядаў на старыя з’явы. Нядаўна на вочы пісьменнікам трапілася старая мінская крама “Рыба”, размешчаная на вуліцы Карла Маркса. Пісьменнікі прыгледзеліся — з-за кута пагрозліва вызірае новы рыбны шоп з добрымі лядоўнямі і заморскімі гатункамі прадуктаў. Прыслухаліся — па горадзе ходзяць чуткі пра запланаванае пераўтварэнне “Рыбы” ў італійскую піцэрыю. У магчымай перспектыве знікнення таннай рыбнай крамы беларускія літаратары ўгледзелі магчымасць страціць традыцыйнае дэмакратычнае месца для сяброўскіх тусовак, таннай выпіўкі і плённых размоў.
Чытаць далей…
Зьмешчана Апр 23, 2009 ў Медиа о проекте |
Акцыя «Рыбны дзень» пройдзе 25 красавіка 2009 года а 18 гадзіне ў Палацы мастацтваў (Менск, Казлова, 3) . Падчас яе адбудзецца прэзентацыя новага нумару часопіса “Тэксты”, прысвечанага марской тэматыцы i краме «Рыба» . Чытаць далей…
Зьмешчана Апр 22, 2009 ў Медиа о проекте |
У межах акцыі «Рыбны дзень» адбудзецца прэзэнтацыя новага нумара часопіса «Тэксты», прысьвечанага марской тэматыцы й краме «Рыба». Літаратурна-мастацкі праект «Тэксты» — гэта прастора вольнай думкі. Тут ідзе сутыкненьне футурыстычных ідэяў, наватарства і традыцыі. Непрадузяты аналіз літаратурнага працэсу й выкрыцьцё штучнаўтвораных мітаў. Іронія, сарказм, эпатаж, інсынуацыя — элемэнты вялікай філязофскай мазаікі. «Тэксты» — гэта прыемнае чытво для інтэлектуалаў. Чытаць далей…
Зьмешчана Фев 01, 2009 ў Медиа о проекте |
“Новая Европа” о старой минской легенде - магазине “Рыба” на ул.Маркса, который мы защищаем. Читаем и наслаждаемся.
Чытаць далей…
Зьмешчана Сен 12, 2008 ў Медиа о проекте |
“Cайт rybasos.org, пытающийся привлечь внимание общественности к судьбе старого здания классической советской архитектуры в Минске”
Чытаць далей…
Зьмешчана июня 29, 2008 ў Медиа о проекте |
В интернете появился сайт, посвященный магазину “Рыба”, расположенному в Минске на улице Карла Маркса.
Чытаць далей…
Зьмешчана Апр 01, 2008 ў Медиа о проекте |
Некалькі сяброў Партыі Зялёных удзельнічаюць у ініцыятывы дзеячоў культуры, якія плануюць з дапамогай творчага конкурсу выратаваць ад магчымага закрыцьця краму “Рыба” на вуліцы Карла Маркса, 26 у Менску. Чытаць далей…
Зьмешчана марта 31, 2008 ў Медиа о проекте |
Шэраг дзеячоў культуры плянуе з дапамогай творчага конкурсу выратаваць ад магчымага закрыцьця краму “Рыба” на вуліцы Карла Маркса, 26 у Менску. Прадстаўнікі гарадзкіх уладаў пакуль што не даюць канкрэтнага адказу, што будзе з крамай “Рыба”. Маўляў, гэты аб’ект трапляе ў другую чаргу рэканструкцыі. Пытаньні капрамонту і перапрафіляваньня – гэта кампэтэнцыя гарадзкіх уладаў.
Чытаць далей…