О проекте
Iснуе план ператварэння цэнтру беларускай сталiцы ў камерцыйную турыстычную зону. Яго рэалiзацыя значыць знiшчэння старой iнфраструктуры i перамены ў стылi жыцця гараджан. Адной з першых у спiсе аб’ектаў урбанiстычнай рэформы значыцца вулiца Карла Маркса.
Адпаведна плану рэканструкцыi будуць пераробленыя пад банкi, дарагiя рэстараны i кафэ ўсе першыя паверхi будынкаў, якiя знаходзяцца на згаданай вулiцы. Пад патэнцыйную пагрозу пападае таксама крама “Рыба” (вул. Карла Маркса 26).
“Рыба” - гэта не толькi цудоўны помнiк архiтэктуры i дызайна першых пасляваенных часоў (хол крамы прыкрашаюць высокаякасныя фрэскi з выявамi дароў мора i акiяну). “Рыба” культавае месца беларускай культурнай тусоўкi, менскi Сайгон.
Тут сустракаюцца студэнты, прадстаўнiкi андэграўнду, тэатралы, працоўныя. Дзякуючы танным коштам i добрай працы супрацоўнiкаў крамы створана дзiўная атмасфера камунiкацыi, якая ў сваю чаргу гальванiзуе працэс творчасцi.
Сёння над Рыбамi павiсла патэнцыйная пагроза закрыцця.
Мы заклiкаем лiтаратараў, мастакоў, выратаваць адну з фабрык беларускай культуры - прысвяцiць краме або прадстаўнiкам свету рыб твор мастацтва або лiтаратуры. Вiтаюцца любые формы творчасцi (верш, фiласоўскае эссе, карцiна, песня або iншы музычны твор). Тварыце i дасылайце нам вашыя шэдэўры.
У верасні яны будуць выдадзены ў зборнiку, прысвечаным краме “Рыба”. У вынiку пагрозы закрыццця крамы зборнiк стане салiдным аргументам у абарону аб’екта як помнi ка культуры. Не дадзiм ператварыць краму “Рыба” ў чарговы рэстаран Абрыкос, або парфюмерную краму “Звезда” - месцы, дзе калiсьцi былi даступныя кафэ, а цяпер элiтныя дарагiя установы.
Абаронiм нашу культурную спадчыну! :
Свае творы дасылайце на Минск 220030 а/я 34 альбо
leuhkin [@] yandex.ru
banker_dvd [@] mail.ru
haze.org [@] gmail.com
Тасама у нас ёсць суполка ў ЖЖе: “В защиту магазина “Рыба”