У Мінску адбылася творчая акцыя “Рыбны дзень” у абарону культавай сталічнай крамы
Зьмешчана Апр 26, 2009 у Медиа о проекте |Вечарам 25 красавіка у мінскім Палацы мастацтва адбылася творчая акцыя “Рыбны дзень” у абарону культавай сталічнай крамы “Рыба”. У яе межах прайшла прэзентацыя новага нумара часопіса “Тэксты”. Літаратурна-мастацкі праект “Тэксты” — гэта прастора вольнай думкі, тут ідзе сутыкненне футурыстычных ідэяў, наватарства і традыцыі. Чарговы, 12-ы, нумар часопіса прысвечаны марской тэматыцы i краме “Рыба” па вуліцы Карла Маркса. Пагалоска аб закрыцці гэтай крамы выклікала ў творчых колах абурэнне, вынікам якога і сталі выхад новага нумара “Тэкстаў” і яго прэзентацыя. У праекце ўзялі ўдзел больш за трыццаць аўтараў.

Ярыла Пшанічны
У “Рыбны дзень” у Палацы мастацтва выступілі літаратары Зміцер Вішнёў, Лёлік Ушкін, Вiкторыя Бiран, Ярыла Пшанічны, Анка Упала, Вера Бурлак , Віктар Жыбуль, музыканты Уладзiслаў Бубен, BARFLY’S DREAMS, RoomDark, Spit it Out, Talstou і іншыя творчыя асобы. Перформансы прадэманстравалі Тэатр псіхічнай неўраўнаважанасці і Юрась Барысевіч.
Л.Ушкін паведаміў, што група ўдзельнікаў акцыі “Рыбны дзень” вырашыла стварыць інтэрнет-радыёстанцыю “Рыба” — “будзем маўчаць як рыбы”.
belapan.com
мая 16, 2009 at 1:58
Я вам очень благодарен, мне понравилось.