я адчыняю дзьверы…
Зьмешчана Авг 01, 2008 у Поэзия |Зьміцер Плян
я адчыняю дзьверы
там кватэра залітая гелем
там плаваюць рыбіны
там у паветры пожад і
пах тваіх рассунутых ног
божа альбо аллаг!
прыбяры ў гэтым пакоі
я хачу легчы на свой ложак
адзін
сам насам
пад цёплую коўдру
але рыбіны перашкаджаюць заснуць
яны бьюць хвастамі па маім твары
плаўнікамі ўпіваюцца ў сьпіну
прымаюць мой чэлес
за вялікага смачнага мятліка
яны не дадуць мне заснуць гэтай ноччу