Гэта было на Рыбе…

Зьмешчана июля 01, 2008 у Новости |

(Жыццёвыя гісторыі, звязаныя крамай на Карла Маркса)
Сапраўдная гісторыя №1. “Чорная ікра”
Гэтую гісторыю разпавёў адзін з маладых людзей, чыя бабуля займала пасля вайны высокую пасаду ў дзяржаўным апараце БССР. Аднойчы яна прыйшла ў краму “Рыба” і набыла банку звычайных кансерваў. Нейкія бычкі ў таматным соўсе, або кілька. Як жа афігела грмадзянка, калі дома замест худасочных кілек знайшла ў банке …чорную ікру. Сапраўдная чорная ікра! Дэфіцыт дэфіцытаў! Нават тады чорная ікра ішла выключна на валюту. Прыхапіўшы тую самую кансерву у якасці улікі наша гераіня пабегла ў адпаведныя органы.

Сышчыкі адразу прасяклі, што справа тут не чыстая. Нехта намагаўся нелегальна правезці партыю чорнай ікры ў банках з нейкай звычайнай кількі. Выпадкова адна з банак партыі трапіла на нашу “Рыбу”. Так міліцыя выйшла на след арганізаванай банды. Не вядома дакладна, што было далей - хутчэй за ўсё махляры апынуліся ў турмах. Вось так дзякуючы краме “Рыба” сарваліся каварныя планы кантрабандыстаў.

Каментаваць!