Мая крама “Рыба”

Зьмешчана июня 17, 2008 у Проза |

Змiцер Вiшнеў
На мяне наплывае вока. Наплывае, напэўна, вока акулы, але апраўленае ў залатыя абадкі. Я рушу да рота пласцінажабернай. Да ейных зубоў. Пераскокваю праз белыя прыступкі разцоў. Нюхаю перагарэлае паветра. Рушу праз тунэль. Атмасфера канструктывізму – быццам трапіў на падводную лодку.
Размахваю нібыта сякерай бліскучым якарам – разганяю надакучлівых крабаў, якія нагадваюць мушак-дразафілаў. І вось я дасягаю бруха – тут за (і пад) драўлянымі столікамі перакочваюцца барвовымі шарамі піўныя сябры. Яны набрынялі вадкасцю і тлушчам – мясцовыя рыбныя балабушкі. Я вітаюся і пачынаю жанглераваць бутэлькамі і сябрамі. Гэткая какафонія, што ператвараецца ў п’янства. Але п’янства ад слова саф’янавы. Бо тут адбываюцца не тупыя пасядзелкі, а таямнічыя размовы. Вакол плаваюць топленыя фрэгаты і мёртвая вобла. Шаман Вельветаў грыміць з Бубнам і разам яны перасыпаюцца змрочнымі электроннымі прамовамі. Дохтур Лёлік Лялькавод перапаўзае па перыметры ў белых тупачках і тады згадваецца твор Майн Рыда “Коннік без галавы”. Многа-многа тут піражкоў. Некаторых ператраўлівае рыба, некаторыя самі труцяцца і качаюцца і блішчаць шчакамі ў эйфарыі. Заўтра і я апрану плашч калабка. І маё сала будзе звісаць да самага лабка, да самага латка – вось тако піўное лато! Паглынаю планктон!

http://zmij-vish.livejournal.com/

Каментаваць!